Нацбанк хоча правесці амністыю капіталу
Пытанне пра амністыю капіталу актуальнае і зноў абмяркоўваецца.
Пра гэта заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення манетарнай палітыкі і эканамічнага аналізу Нацбанка Сяргей Калечыц. Па яго словах, якія перадае БелаПАН, летась абмеркаванне гэтага пытання было адкладзена з-за няпростай макраэканамічнай сітуацыі.
Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка сёлета ў траўні ў пасланні народу і парламенту заявіў пра магчымасць амністыі капіталу.
Тым часам бізнэсовец Пётр Марцаў у каментары для БелаПАН раней заявіў, што амністыя капіталу эфектыўная, неабходна і магчымая толькі ў тым выпадку, калі ў бізнэсоўцаў існуе давер да сваёй краіны.
Фота — tumix.ru