“Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка”: Яўка завышаная ў 1,7 раза

Прадстаўнікі “Назірання за выбарамі…” маніторылі амаль 60 участкаў на 35 выбарчых акругах. Іх справаздача крыху спазнілася праз затрыманне ўдзельнікаў праекту ўдзень 24 верасня.

90% прадстаўнікоў праекту адзначылі факты завышэння яўкі выбарцаў. У сярэднім разыходжанне паміж лічбамі назіральнікаў і камісій па яўцы ў дзень галасавання склала 173% (яўка завышаная ў 1,7 раза, ― сцвярджаюць сябры “Назірання за выбарамі…”).

Назіральнікі праекту падрыхтавалі 12 скаргаў на працэдуру падліку галасоў. З іх справаздачы вынікае, што падлік галасоў у многіх выпадках нельга назваць адкрытым і галосным. На 78% участкаў, на якіх прысутнічалі прадстаўнікі праекту, назіральнікі ў час падліку не маглі бачыць змест бюлетэня. У сярэднім камісіі паспявалі падвесці вынікі галасавання за 63 хвіліны.

Найбольш значныя парушэнні, зафіксаваныя ў час датэрміновага галасавання. Яны былі звязаныя з прымусам да галасавання і галасаваннем у групах. Прадстаўнікі праекту адзначылі 10 выпадкаў прымусу да галасавання.

20% назіральнікаў сутыкнуліся з псіхалагічным ціскам з боку выбарчых камісій.

Ёсць у высновах “Назірання за выбарамі…” і станоўчыя моманты. Выбарчыя ўчасткі змяшчалі дастаткова інфармацыі пра кандыдатаў і месца для назіральнікаў, кабіны і скрыні для галасавання былі добра абсталяваныя. Апячатванне скрыні і рэгістрацыя назіральнікаў праводзіліся адпаведна з законам. Таямніца галасавання таксама забяспечвалася на належным узроўні.

Фота: eotp.info.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі