Ніна Пахлопка: Знішчаецца ўсё, што звязана з імем Някляева

8 лютага Міністэрства юстыцыі падала ў Вярхоўны суд пазоў аб ліквідацыі міжнароднага грамадскага аб'яднання "Клопат". Матыў — арганізацыя працяглы час не знаходзіцца па юрыдычным адрасе і не прадставіла неабходныя дакументы.

"Гэта ліквідацыя чарговай грамадскай арганізацыі, якая наважылася дапамагаць Някляеву. Знішчаецца ўсё, што звязана з ягоным імем. Арганізацыя "Клопат" існуе з 1999 года, Мінюст ні разу яе не правяраў —  а тут наляцелі крумкачы", — заявіла "Беларускаму партызану" старшыня праўлення МГА "Клопат" Ніна Пахлопка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі