Нобелеўскаму лаўрэату ў школе раілі не займацца навукай

Прэмію па медыцыне атрымалі брытанскі навуковец Джон Гердан і японец Сінья Яманака. Так былі адзначаныя іх працы па ствалавых клетках і кланаванні жывёлаў. Мяркуецца, што адкрыцці, зробленыя навукоўцамі, маюць важнае значэнне для лячэння ў будучым цяжкіх хваробаў.

Як паведамляе РІА Новости, 79-гадовы Джон Гердан успамінае, што біялогіяй ён захапляўся яшчэ ў школе. Аднак школьная настаўніца скептычна адносілася да яго здольнасцяў і раіла яму адмовіцца ад навуковай кар'еры. Гердан яе не паслухаўся.

У аўторак у Стакгольме пройдзе цырымонія аб'яўлення Нобелеўскіх лаўрэатаў 2012 года па фізіцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі