Кіркораў пра Скарыну: Вы мяне экзаменуеце? Да пабачэння!

Як інфармуе БЕЛТА, расійскі спявак адзначаны за "значны ўнёсак у развіццё і ўмацаванне беларуска-расійскіх культурных сувязяў, высокае выканаўчае майстэрства".


"Комсомольская правда в Беларуси" пацікавілася ў Філіпа Кіркорава, ці ведае ён, хто такі Скарына. На гэта ён адказаў: "Вы што, мяне цяпер экзаменуеце? Да пабачэння!".

У Мінск спявак прыедзе ў панядзелак, у Палацы спорту ў яго запланаваны канцэрт.

Нагадаем, ордэн Скарыны быў заснаваны Вярхоўным Саветам Беларусі ў 1995 годзе. Яго прысуджаюць за значны ўнёсак у развіццё беларускай культуры, альбо за дабрачынную і гуманітарную дзейнасць. На сённяшні дзень былі ўганараваныя каля 160 чалавек, грамадзян Беларусі і замежнікаў.

У апошнія гады ордэн Скарыны ўжо атрымлівалі расійскія спевакі Надзея Бабкіна, Мікалай Баскаў, Юрый Антонаў.

Фота — bymedia.net, ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі