Палажанка і Адамовіч збіраюць подпісы за вызваленне Дашкевіча і Статкевіча

Петыцыя Насты Палажанкі і Марыны Адамовіч размешчаная на сайце Change.org. Яны нагадваюць, што роўна два гады таму былі арыштаваныя лідар "Маладога фронту" (Чэхія) Зміцер Дашкевіч і экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч. Абодва дагэтуль знаходзяцца за кратамі.

Блізкія палітвязняў адзначаюць, што абодва актывісты цяпер знаходзяцца ў турме ў вельмі страшных умовах. Пасля зняволення яны атрымалі статус "злосных парушальнікаў рэжыму" і былі пераведзеныя ў турмы строга рэжыму.

"Мы просім вас, дапамажыце нам  вярнуць нашых блізкіх — падпішыце нашу петыцыю старшыням урадаў краін Еўрапейскага саюзу з заклікам працягваць высілкі, накіраваныя на вызваленне і рэабілітацыю Змітра Дашкевіча і Мікалая Статкевіча ды іншых палітвязняў", — звяртаюцца Адамовіч і Палажанка.

Калаж — www.change.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі