Палітыку і дыпламатыю накіруюць на ўмацаванне замежнага гандлю
Аляксандр Лукашэнка нагадаў сёння беларускім дыпламатам пра неабходнасць нарошчвання экспарту беларускіх тавараў.
Нагодай для напаміну стала прызначэнне новых амбасадараў у Бразілію, Бельгію і В'етнам, а таксама новага намесніка міністра замежных справаў.
"Замежны гандаль слабы, практычная дзейнасць — вось, што мяне вельмі насцярожвае... Палітыка і дыпламатыя — усё мусіць быць накіравана на забеспячэнне гэтага кірунку", — цытуе БЕЛТА прэзідэнта Беларусі.
"Тут мусяць быць ашаламляльные, бачныя, заўважныя, адчувальныя змены. І часу няма", — падкрэсліў Лукашэнка.
Фота: www.easyart.com