Палова насельніцтва Беларусі талерантная да карупцыі

Паводле вынікаў апытання, 50,5% рэспандэнтаў адмоўна ставяцца да любых праяваў карупцыі. Астатнія мяркуюць ці ўпэўненыя, што хабар у той ці іншай ступені спрашчае вырашэнне праблемы. Праўда, пераважная большасць з гэтай паловы ўсё ж верыць, што хабарніцтва можна пазбегнуть і дасягнуць выніку без яго (30,7%), піша сайт infobank.by

Між тым за дачу хабару ў Беларусі караюць зняволеннем тэрмінам ад 5 да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Пры гэтым калі чалавек сам прызнаецца ў здзейсненым, ён можа пазбегнуць крымінальнай адказнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі