Паляк вёз у паліўным баку кантрабанду — угнаенні і насенне
Кантрабандыста затрымалі ў мытным пункце "Варшаўскі мост".
Як паведамляе БЕЛТА, брэсцкія мытнікі знайшлі кантрабанду ў паліўным баку аўтамабіля "Аўдзі". Кіроўца — беспрацоўны жыхар горада Бяла-Падляска вёз 50 пакункаў мінеральных угнаенняў, 4 пакункі насення, 97 слоікаў садовых прэпаратаў і 66 камплектуючых да распыляльнікаў.
За кантрабанду ў паляка забралі тавар і аўтамабіль. Паводле папярэдняй ацэнкі, агульны кошт вынятага складае каля 60 млн рублёў. Лёс тавараў і аўтамабіля вырашыць суд Маскоўскага раёна Брэста.