Папраўчая калонія закупляе гарэлку скрынямі за кошт бюджэту

Папраўчая калонія №2 ў Рэспубліцы Мардовія замовіла гарэлку за кошт бюджэту на суму 244 тысячы 145 расійскіх рублёў. Самая танная гарэлка ў Расіі зараз каштуе каля 150 расійскіх рублёў.

У калоніі разлічваюць, што алкаголь прыйдзе адной партыяй у тэрмін да 20 снежня, адзначае РБК. Між тым, у папраўчай установе ўжыванне алкагольных напояў забаронена.

Каго збіраецца напаіць кіраўніцтва калоніі, невядома. Няясна і тое, ці збіраюцца ў калоніі адзначаць Новы Год або канце свету.

Фота — life72.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі