Партугальцы з цяжкасцю перамаглі датчан, Раналду здзівіў усіх

Партугальцы яшчэ ў першым тайме, як здавалася, дамагліся вырашальнай перавагі — лік пасля трапных удараў Пепе (на 24-й хвіліне) і Пашцігі (на 36-й) стаў 2:0. Аднак яшчэ на 41-й хвіліне Ніклас Бендтнер забіў гол у браму партугальцаў, а на 80-й ён жа зраўняў лік. Перад гэтым Крышціяну Раналду не рэалізаваў выхад сам на сам. Такіх момантаў ён упусціў некалькі — і заўзятары, і футбалісты дзівіліся, як іх не рэалізуе такі "зорны" гулец. Відаць, не разумеў гэтага і сам Раналду.

І ўсё ж партугальцы вырвалі перамогу. На 87-й хвіліне Сільвестрэ Варэла, які выйшаў на замену, ставіць пераможную кропку — 3:2. Партугальцы захоўваюць шанцы на выхад у наступны этап. Фота — daylife.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі