Пазьняк заяўляе, што не мае адносінаў да адстаўкі Зайцава
Нядаўна лідар Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ заявіў, што мае свае крыніцы ў КДБ. У прыватнасці, гаворка ішла пра допыты лідараў кампаніі "Гавары праўду".
У каментары Радыё "Свабода" Пазьняк катэгарычна абверг версію, што яго заява спрычынілася да адстаўкі старшыні Камітэта дзяржбяспекі. Палітык заявіў, што адстаўка Зайцава — "гэта звычайная руцінная праца рэжыму". На думку лідара КХП-БНФ, інфармацыя, якую ён агучыў, для рэжыму не мае аніякага значэння.
Фота — belsat.eu