Першая жанчына-касманаўт: Мае бабулі гаварылі па‑беларуску і я таксама

Нагадаем, прынята лічыць, што ў космасе пабывалі трое беларусаў — Пятро Клімук, Уладзімір Кавалёнак і Алег Навіцкі. Аднак і Валянціна Церашкова, якая здзейсніла свой гістарычны трохдзённы палёт у космас у чэрвені 1963-га,  не хавае сваё беларускае паходжанне, прызнаецца, што ў дзяцінстве гаварыла па‑беларуску.

"Мая мама родам з вёскі Ерамееўшчына цяперашняга Дубровенскага раёна, а тата — з‑пад Магілёва, — распавядае Церашкова. — Бацькі выехалі ў Цэнтральную Расію ў пачатку ХХ стагоддзя, бо дома не маглі пракарміцца.

Усе мае бабулі гаварылі па‑беларуску, спявалі беларускія песні. З мяне самой у Яраслаўлі пасмейваліся, калі замест "открой дверь" гаварыла "адчыні дзверы".

Валянціна Церашкова (злева), 1956 г.

З Юрыем Гагарыным.

Жонка касманаўта Навіцкага: Алег заўсёды падкрэслівае, што ён беларус

Фота — itar-tass.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі