Пікеты за байкот выбараў можна будзе рабіць толькі з дазволу ўлады
Агітацыю за байкот выбараў могуць прызнаць грамадска-масавым мерапрыемствам. Пра гэта паведаміла старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына.
Па яе словах, якія перадае БЕЛТА, норма аб правядзенні агітацыі за байкот выбараў з выбарчага заканадаўства не сыдзе. Але такую агітацыю плануецца вынесці з часткі, прысвечанай перадвыбарнай агітацыі. Гэта значыць, што кампанію за байкот трэба будзе правоздіць у рамках усіх грамадска-масавых мерапрыемстваў, а не па спрошчаным заяўным прынцыпе, як гэта робіцца падчас выбараў. Іншымі словамі, заяўкі на такія акцыі трэба будзе падаваць за 15 дзён і чакаць дазволу мясцовых уладаў.
Фота з фэйсбука Барыса Гарэцкага