Пінчукі ратуюцца ад спёкі ў фантане (фота)
30-градусная спёка прыйшла сёння ў сталіцу Палесся.
Адвыклыя ад такога надвор’я пінчукі шукаюць паратунку ў вадзе. Натуральна, людзьмі запоўнены два гарадскія пляжы. А, тыя, хто не мае комплексаў, проста дае нырца ў фантан з водным каскадам, які нядаўна пачаў працаваць побач з гарадскім паркам.
Такі спосаб ахаладзіцца асабліва падабаецца дзецям і падлеткам.