Пінскіх швачак запрашаюць на працу ў Расію (фота)

На пінскіх аўтобусных прыпынках з’явілася аб’ява, якая запрашае на працу ў Маскву брыгаду швачак-універсалаў. Прэтэндэнткі павінны ведаць усе сакрэты швачнага майстэрства. А калі яны яшчэ могуць працаваць са скурай і футрам, то працоўнае месца будзе гарантавана. Варта дадаць, што гэтае маскоўскае атэлье працуе без выходных і 24 гадзіны ў суткі.

У Пінску цяпер адчуваецца кадравы голад на будаўнікоў і кіроўцаў вялікагрузных аўтамабіляў і аўтобусаў. Вельмі шмат гэтых спецыялістаў з’ехалі на заробкі ў Расію. Калі сітуацыя з заробкамі ня зменіцца, то і мясцовыя швачкі з’едуць за мяжу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі