Прадстаўнікі расійскага бізнэсу бачаць ў Лукашэнку дыктатара
Амаль 55% наведвальнікаў расійскага дзелавога сайта РосБизнесКонсалтинг лічаць рэжым беларускага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі дыктатарскім.
Цягам двух дзён у рубрыцы апытанняў сайта, дзе традыцыйнымі з'яўляюцца пытанні на эканамічную і сацыяльную тэматыку расійскага рэгіёну, праходзіла галасаванне на тэму "Ці лічыце Вы рэжым беларускага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі дыктатарскім?".
Усяго ў апытанні РосБизнесКонсалтинга 7-8 лютага паўдзельнічала 14564 чалавекі. Вынікі выглядаюць так: "так" — 54.4%, "не" — 34.6%, "цяжка адказаць" — 11%.