Прафесійны скаржнік арыштаваны за вымагальніцтва

Як піша "Камсамолка", толькі за 2010 год, па звестках раённага АЎС, за гэтым чалавекам лічыцца больш за 400 скаргаў. Ён звяртаў увагу на паркоўку машыны ў неналежных месцах, на адсутнасць у краме патрэбнага яму гатункі кавы, на "няправільныя" адтуліны ў паштовых скрынях.

У мінулым скаржнік працаваў у раённым выканкаме. Пасля звальнення стаў сачыць за былымі калегамі: адсочваў, да прыкладу, хто і а якой сыходзіць з працы. Чыноўнікі скардзіліся на гэта ў міліцыю, але тая да нядаўняга часу не знаходзіла падстаў для прыцягнення "кантралёра" да адказнасці.

Скаржнік быў арыштаваны пасля таго, як запатрабаваў ад кіраўніка адной з установаў 200 тысяч рублёў (каля 65 долараў). У адваротным выпадку пагражаў паскардзіцца на супрацоўнікаў гардэроба гэтай арганізацыі, якія не носяць на грудзях бэджей. Начальнік установы звярнуўся ў міліцыю, і вымагальнік быў арыштаваны.

Арыштаваны не прызнае віну і адмаўляецца ад паказанняў. Па інфармацыі выдання, яму пагражае турэмны тэрмін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі