Прайшлі першыя тэледэбаты кандыдатаў у дэпутаты (відэа)

У студыі разам з журналістам Андрэем Крывашэевым сабраліся генерал Валерый Фралоў, вылучаны ад БСДП (Грамада), прадстаўнік Ліберальна-дэмакратычнай партыі Павел Рачалоўскі, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, старшыня прафкаму МАЗа Сяргей Дудкін.

Спачатку яны атрымалі па хвіліне для ўступнага слова, пасля задавалі пытанні адзін аднаму (Аляксей Янукевіч задаў аж 4 пытанні, але не на ўсе атрымаў адказы) і ў канцы атрымалі магчымасць сказаць яшчэ пару слоў (у Валерыя Фралова заставалася 27 секунд, а ў нешматслоўнага ў гэты раз Паўла Рачалоўскага — 3 хвіліны).

Гаворка ішла не толькі пра праграмы, але і пра беларускую мову, заклікі да байкоту беларускіх тавараў, пра будаўніцтва АЭС і адносіны да перспектывы ўвядзення расійскага рубля.

Запомніўся Сяргей Дудкін. Спачатку ён сказаў, што яму "няма чаго дадаць да свайго выступу, які быў не так даўно". Пасля ён запрасіў усіх на выбары: "Масавая яўка на выбары — адзіны спосаб пазбегнуць абвінавачанняў у нелегітымнасці выбараў". Што да беларускай мовы, то Дудкін прызнаўся, што можа размаўляць па-беларуску толькі "при нужде".

Генерал Фралоў згадаў, што "некалі выхоўваўся на беларускай мове і размаўляў на ёй". Ён прызнаўся, што "вельмі добра" ведае беларускую мову, а цяпер яе вырашыў вывучыць і яго сын.

Адзін кандыдат уздыхаў на ўсю краіну, другі палохаў экспансіяй Расіі

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі