Продажы гарэлкі ў Беларусі выраслі больш чым на 19%

У студзені-лістападзе 2011 года рэалізацыя гарэлкі павялічылася на 19,3% у параўнанні з такім жа леташнім перыядам. Было прададзена 11 млн. дал гарэлкі. Яе доля ў агульным аб'ёме спажывання алкаголю склала 46%. У студзені-лістападзе 2010 года - 43%, паведамляе БелаПАН.

Піва за 11 месяцаў 2011 году прададзена на 11,5% больш аналагічнага леташняга паказчыка. Каньяку і брэндзі прададзена больш на 30%, пеністых вінаў і шампанскага на 26%, слабаалкагольных напояў менш на 32,5%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі