Пуарэ: “Рускую” схему ў беларускім біятлоне трэба мяняць
Галоўны трэнер беларускай мужчынскай зборнай па біятлоне заяўляе, што спартсмены доўгі час трэніраваліся па састарэлай, "рускай" сістэме.
На думку Рафаэля Пуарэ, знакамітага французскага біятланіста, нядаўна запрошанага ў Беларусь, мяняць даводзіцца ўсё — харчаванне, рэжым дня, тэхніку і нават філасофію. Адзін з метадаў працы — настаўнік трэніруецца разам з камандай.
На бліжэйшы сезон трэнер ставіць рэалістычныя задачы: часцей трапляць у гонку пераследу на этапах Кубка свету і пастарацца завяршыць сезон ў ліку першых 30 па выніках турніру, распавёў Пуарэ ў інтэрв’ю газеце “Спорт-Экспресс”.