Пуцін спазніўся ў Мінск амаль на тры гадзіны
Замест 16 гадзін ён прыляцеў у Нацыянальны аэрапорт "Мінск" каля 18.50.
З аэрапорта кіраўнік Расіі адправіўся ва ўрадавую рэзідэнцыю "Заслаўе", перадае БелаПАН. У Заслаўі адбудзецца яго сустрэча з Аляксандрам Лукашэнка ў фармаце сам-насам, а затым перамовы ў пашыраным складзе.
Гэта першы замежны візіт Пуціна пасля яго цяперашяга абрання кіраўніком Расіі. Як паведаміў напярэдадні памочнік прэзідэнта Расіі Юры Вушакоў, на "нефармальную гутарку тэт-а-тэт" адведзена даволі шмат часу. Мяркуецца, што будзе абмяркоўвацца шэраг эканамічных пытанняў, а таксама інтэграцыйныя працэсы ў кантэксце працы Мытнага саюзу, Адзінай эканамічнай прасторы, Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.
Фота — belarus.by