П’яны брэстаўчанін на “Ладзе” пратараніў тры грузавікі
Яму апынулася вузкай самая шырокая дарога краіны.
Здарэнне адбылося на трасе М1/Е30 недалёка ад памежнага перахода “Казловічы”. 29-гадовы нецвярозы мужчына пасля трох гадзін ночы з’ехаў на левую ўзбочыну і там наехаў на два прыпаркаваныя грузавікі. Адтуль яго павяло на правую ўзбочыну, дзе легкавік стукнуўся ў трэці грузавік.
У выніку пацярпела і трапіла з траўмамі ў лякарню 33-гадовая пасажырка, паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной ДАІ.
Фота — drive2.ru