Пытанне да сведкі: Ці ведалі, што будзе ў Мінску 19 снежня?
Старшыня аддзялення Партыі БНФ у райцэнтры Гарадок Леанід Аўтухоў сёння трапіў на допыт, калі панёс у міліцыю дакументы на замену пашпарта.
Як распавёў Радыё "Свабода" Аўтухоў, ён ужо знаходзіўся ў будынку РАУС, калі яму патэлефанаваў начальнік міліцыі і паведаміў, што ў супрацоўнікаў КДБ "ёсць размова". На пытанне актывіста, у якасці каго яго запрашаюць на "размову", міліцыянт адказаў: "У якасці сведкі. Вы ж 19-га ў Мінску не былі? Таму абвінавачванняў супраць вас няма. Але ж вы ведалі, што будзе ў Мінску 19-га?". "Вядома, ведаў!" — пацвердзіў Аўтухоў. Як і большасць жыхароў Беларусі...
Фота: svaboda.org