Радзькоў прапанаваў зрабіць лепшую студэнцкую газету краны віртуальнай
Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта наведаў Полацкі дзяржуніверсітэт.
Аляксандр Радзькоў (на здымку — у цэнтры) прапанаваў правесці эксперымент, а менавіта: газету "Настежь" (летась яна была прызнаная лепшым студэнцкім выданнем краіны) некалькі месяцаў выдаваць выключна ў "віртуальным варыянце". І прасачыць, што з гэтага атрымаецца. Ці падтрымалі яго рэкамендацыю студэнты, газета "СБ" не паведамляе.
Фота — bymedia.net