"Рок-салідарнасць" перадала падарункі працаўнікам трактарнага завода (фота)
Актывісты грамадскай кампаніі павіншавалі трактаразавадчан са святам.
У палацы культуры МТЗ адбыўся святочны канцэрт з нагоды 66-х угодкаў прадпрыемства з удзелам беларускіх эстрадных выканаўцаў.
Актывісты кампаніі "Рок-салідарнасць" не засталіся ў баку і далучыліся да віншавання завадчан. Удзельнікі свята атрымалі падарункі — кампакт-дыскі "20 гадоў — 20 гітоў", які распавядае пра 20-цігоддзе станаўлення незалежнасці Беларусі. Кожнаму году адпавядае тагачасны хіт.
Варта адзначыць, што менавіта рабочыя Трактарнага завода былі аднымі з найбольш актыўных удзельнікаў мітынгаў апазіцыі пачатку 1990-х.
Фота — budzma.org