"Давайце, дарагія людзі, сёння сыйдзем з Курапатаў з аптымізмам!"

15.20

Дзяды-2011 завяршыліся. Пасля ўсталявання крыжоў людзі разыходзяцца.

15:00

14.50

Мітынг у Курапатах скончаны. Прысутныя праспявалі гімн "Магутны Божа". Цяпер людзі разыходзяцца па ўрочышчы, каб паўдзельнічаць ва ўсталёўцы новых крыжоў.

14.40

За Валерам Буйвалам выступае Юрась Беленькі, выканаўца абавязкаў старшыні КХП-БНФ: "Прыйшоўшы сёння сюды, у Курапаты, і памінаючы нявінных ахвяраў тэрору... Чужога тэрору... Я з аптымізмам гляджу ў будучыню! Аптымізм вялікі: павярніцеся, і вы ўбачыце, што большасць з тых, хто сёння прыйшоў сюды — гэта моладзь. Прыгожыя, светлыя твары. Песні, якія яны спявалі, з гумарам ставячыся да тых, чорных, якія бегалі па баках... Усё гэта гаворыць пра надзею і абсалютны аптымізм. Таму давайце, дарагія людзі, з гэтым аптымізмам і сыйдзем сёння з Курапатаў". 

20111030Juras_Belenki_pramova_S.mp3

14.35

Пачаўся мітынг.Старшыня Ўправы КХП-БНФ Валер Буйвал зачытвае зварот Зянона Пазняка да мітынгоўцаў:

20111030Valer_Bujval_zvarot_Pazniaka_S.mp3

14.25

Удзельнікі шэсця дайшлі да ўрочышча Курапаты. Яны сабраліся на пляцоўцы, дзе мае адбыцца мітынг. Зараз там вядзецца набажэнства.

14.05

13.50

Калона ўдзельнікаў шэсця набліжаецца да мінскай кальцавой дарогі. У людзей добры настрой. Гэтаму спрыяе прыемнае надвор'е. Па дарозе да Курапатаў удзельнікі шэсця спяваюць песні. У тым ліку гуртоў "Ляпіс Трубяцкой" і N.R.M.

12.44

Калона  рухаецца па ходніках. На вуліцы Данілы Сердзіча пра жалобную нагоду, з якой людзі сабраліся на шэсце, нагадала сама прырода. Галінкі дрэваў так нізка віселі над зямлёй, што людзі мімаволі мусілі прыспускаць сцягі.

Тым часам да калоны далучаюцца новыя ўдзельнікі. Зараз колькасць людзей у калоне дасягнула прыкладна 600 чалавек. Сярод іх вельмі шмат моладзі.

12.05

У размове з журналістам Еўрарадыё адзін з арганізатараў шэсця, Юрась Беленькі, выказаў задаволенасць яго ходам. Ён зазаначыў, што сёлета больш удзельнікаў, шмат моладзі. Спадар Беленькі лічыць, што мерапрыемства пройдзе спакойна і без перашкодаў з боку ўладаў. На яго думку, ім нявыгадна ладзіць буйныя правакацыі і разганяць жалобнае шэсце.

Да калоны таксама далучылася невялікая група з 20 чалавек. Яны трымаюць бел-чырвона-чорныя сцягі.

11.45

Шэсце праходзіць станцыю метро "Усход". Сярод удзельнікаў заўважаны былы старшыня партыі БНФ Лявон Баршчэўскі. У калоне таксама ідуць былыя палітвязні Васіль Парфянкоў і Павел Вінаградаў.

11.30

Калона прайшла станцыю метро "Маскоўская". У шэсці ўдзельнічае каля 400 чалавек. Акрамя нацыянальных сцягоў актывісты нясуць сцягі арганізацый: "Маладой Беларусі", "Маладых дэмакратаў", БХД.

З палітыкаў у калоне прысутнічаюць адзін з лідараў КХП-БНФ Юрась Беленькі  і сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

11:20

11.15

Шэсце пачалося. Калона павольна рушыла па маршруце. Удзельнікі скандуюць "Жыве Беларусь", а таксама патрабуць свабоды палітвязням. Актывісты "Маладой Беларусі" трымаюць іх партрэты. Адзін з іх па чарзе прамаўляе прозвішчы палітзняволеных, пасля чаго іншыя скандуюць слова "Свабоду!".

11.00

На месцы збору ўдзельнікаў шэсця сабралася прыкладна 300 чалавек. Вельмі шмат бел-чырвона-белых сцягоў. Бачныя таксама расцяжкі моладзевых арганізацый.

За ўдзельнікамі "Дзядоў" назіраюць невядомыя ў цывільным.

Нагадаем, што сёння ў Мінску пройдзе традыцыйнае шэсце ў Курапаты. Штогод на Дзяды неабыякавыя людзі ушаноўваюць памяць аб ахвярах сталінскіх рэпрэсій. Першая падобная акцыя адбылася ў Курапатах у далёкім 1988 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі