Шапіра прапанаваў гродзенскім прадпрымальнікам набываць пустыя будынкі

Пра гэта кіраўнік вобласці Сямён Шапіра паведаміў жыхарам Гродзеншчыны  28 лютага, калі адказваў на іх пытанні ў жывым эфіры тэлеканала “ЛАД-Гродна”.

Агучаная Шапірам сума будзе вылучацца ў якасці крэдытаў праз банкі. Прадпрымальнікі і нават фізічныя асобы змогуць арандаваць будынак на льготных умовах. Па словах кіраўніка аблвыканкаму, гэтыя аб’екты павінны прыносіць карысць людзям: там мусяць размяшчацца кавярні, рэстараны ці гатэлі. Адмысловы конкурс заявак правядзе Цэнтр развіцця прадпрымальніцтва, што дзейнічае пры аблвыканкаме.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі