Шатландыя можа ў 2016 годзе абвясціць пра аддзяленне ад Вялікабрытаніі

Па іх словах, яны гатовыя абвясціць незалежнасць у сакавіку 2016 года, калі шатландцы выступяць на рэферэндуме за аддзяленне ад Вялікабрытаніі, перадае ВВС. Рэферэндум павінен адбыцца ўвосень 2014 года. Дакладная дата яго правядзення пакуль невядомая.

Калі незалежнасць Шатландыі будзе абвешчаная ў сакавіку 2016 года, то ўжо ў траўні, магчыма, пройдуць першыя выбары ў незалежны парламент краіны.

Чальцы ўрада заявілі, што яны гатовыя аб'яднацца з партыямі і няўрадавымі арганізацыямі, каб абмеркаваць умовы прызнання незалежнасці Шатландыі з брытанскімі ўладамі. Гэта абмеркаванне будзе датычыць, у прыватнасці, і адносін Шатландыі з міжнароднымі арганізацыямі, у тым ліку з Еўрасаюзам.

Па звестках апытанняў, цяпер за незалежнасць выступаюць ад 30% да 40% шатландцаў.

Фота — euromag.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі