Школьнікаў пакуль не будуць тэставаць на ўжыванне наркотыкаў
Пра гэта паведаміў супрацоўнік Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя Аляксей Кралько.
Па яго словах, якія перадае БелаПАН, гэтае пытанне яшчэ распрацоўваецца спецыялістамі. Яны мяркуюць улічваць і псіхалагічны аспект, і стаўленне грамадства і бацькоў.
Дарэчы, начальнік упраўлення па наркакантролі МУС Аляксандр Гаўрылаў паведаміў, што правесці такое тэставанне даручыў кіраўнік краіны. Адказным за гэту працу прызначанае Мінздароўя.
Раней паведамлялася, што эксперымент па тэставанні навучэнцаў на ўжыванне алкаголю і наркотыкаў Мінздароўя правядзе сёлета. У эксперыменце планавалася задзейнічаць на добраахвотнай аснове 2—2,5 тысячы навучэнцаў сярэдніх і вышэйшых навучальных установаў ва ўсіх рэгіёнах краіны.
Фота — i96.ru