Штраф за безбілетны праезд у межах СНД складзе 200 франкаў
200 швейцарскіх франкаў — гэта 1 мільён 720 тысяч беларускіх рублёў. Гэты штраф пагражае і беларусам-безбілетнікам.
Такое рашэнне было прынята на 56-м пасяджэнні Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц СНД у Маскве. Аб гэтым паведамляе Урадавы партал Украіны.
Пакуль што да новага пагаднення далучылася толькі Беларусь, Расія, Украіна, Кыргызстан, Казахстан і Узбекістан. Але чакаецца, што ў бліжэйшым часе таксама гэтае пагадненне падпішуць і іншыя краіны СНД ды краіны Балтыі.
Нагадаем, на сённяшні момант штраф за безбілетны праезд у міжнародных цягніках у межах СНД складае падвойны кошт квітка.
Новаўвядзенне пачне дзейнічаць з 1 ліпеня 2012 года.
Фота — bymedia.net