Шукаць працу за мяжой праз мінскія фірмы ўсё яшчэ рызыкоўна

Агульная сума штрафаў склала болей за 40 мільёнаў рублёў, паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны”. Напрыклад, ТАА “Стар Трэвэл” накіравала студэнтку мінскай ВНУ на працу за мяжу, але не заключыла працоўную дамову паміж ёй і замежным наймальнікам, хоць гэтага патрабуе заканадаўства.

У іншых выпадках можна было сутыкнуцца нават з махлярствам. ТАА “Эві груп” размясціла рэкламу аб працаўладкаванні студэнтаў за мяжой. Маладыя людзі заплацілі за студэнцкія праграмы, але ні чэкаў, ні квітанцыяў аб аплаце не атрымалі. Афармлення дакументаў яны проста не дачакаліся: дырэктар фірмы папросту прысвоіў грошы. Яго арыштавалі і цяпер вядзецца следства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі