Skype зноў працуе з перабоямі
Карыстальнікі сервісу IP-тэлефаніі Skype па ўсім свеце маюць праблемы з падключэннем за сэрвераў кампаніі.
Перабоі з сувяззю пачаліся сёння, 7 чэрвеня прыкладна а 14.00 паводле мінскага часу. У самой кампаніі праблемы прызнаюць, аднак падкрэсліваюць, што яны нязначныя. Нібыта толькі невялікая колькасць карыстальнікаў мае праблемы са злучэннем у Skype. Пра гэта гаворыцца ў мікраблогу сэрвісу на Twitter.
26 траўня карыстальнікі Skype таксама адчувалі перабоі з сувяззю. Яшчэ адзін збой быў у пачатку снежня 2010 года, калі Skype не працаваў болей за суткі, паведамляюць інфармагенцтвы.