Старшыні выбарчых камісій з “чорнага спісу” ЕС на выбарах-2012 не працуюць
Еўрарадыё прааналізавала склад выбарчых камісій на сёлетніх парламенцкіх выбарах.
Нагадаем, што пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года Еўрасаюз унёс у спіс неўязных на сваю тэрыторыі пяць старшыняў тэрытарыяльных выбарчых камісій, шэсць — з рэгіянальных і старшыню Мінскай раённай выбарчай камісіі. Ніводзін з гэтых людзей на сёлетніх выбарах у Палату прадстаўнікоў не ўзначаліў акруговую выбарчую камісію.
Праўда, пакуль вядомы склад не ўсіх участковых выбарчых камісій. Але малаверагодна, што такія людзі маглі пайсці на “паніжэнне”.
Фота — app.iz.io