Суд над Святаславам Барановічам працягнецца 12 кастрычніка

Суддзя Алена Рудніцкая патлумачыла гэта неабходнасцю заслухаць пацярпелых, якія не змаглі сёння прысутнічаць на паседжанні, перадае БелаПАН.

Нагадаем, Барановіча судзяць па абвінавачанні ў масавых беспарадках 19 снежня 2010 года. Сёння на суд да яго прыйшлі 10 пацярпелых спецназаўцаў з 23. Ніводзін з іх Барановіча не пазнаў і прэтэнзій да яго не выказаў.

Барановічу за ўдзел у масавых беспарадках пагражае пазбаўленне волі ад трох да васьмі гадоў. Ён часткова прызнаў сваю віну. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі