Гарадскі суд Мінска адклаў разгляд скаргі адваката Паўла Свярдлова
Прычынай назвалі тое, што скарга самаго Свярдлова да суддзі не трапіла.
Касацыйную скаргу на прысуд журналіст Еўрарадыё Павел Свярдлоў накіраваў яшчэ 25 чэрвеня. Але дакументы да гарадскога суда так і не дайшлі. У адпаведнасці з правіламі, скаргу Павел перадаў адміністрацыі Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Аднак у судзе Еўрарадыё паведамілі, што скаргу там так і не пабачылі.
Суд палічыў, што касацыйнай скаргі адваката Свярдлова недастаткова і адклаў разгляд. На які час перанесены разгляд, пакуль невядома.
Нагадаем, што Паўла затрымалі раніцай 22 чэрвеня нібыта за лаянку ў грамадскім месцы. Ужо ў абед адбыўся суд, які прыгаварыў журналіста Еўрарадыё да 15 сутак арышту. У той жа дзень ля офіса Еўрарадыё дзяжурылі супрацоўнікі праваахоўных органаў у цывільным. Яны цікавіліся іншым журналістам Еўрарадыё -- Віталём Ругайнам.