Танны імпартны абутак выцясняюць з беларускага рынку

З такой прапановай канцэрн звярнуўся ў Камісію Мытнага саюза. Паводле задумы беларукіх спецыялістаў, мыта павінна скласці 20% ад кошту абутку, але не меней за 2,7 еўра за пару, паведамляе БЕЛТА.

Гэта адпавядае памеру мыта, якое дзейнічала ў Беларусі да ўваходжання ў Мытны саюз. Потым пошліну ўніфікавалі да ўзроўню расійскай — 10%. Пры гэтым спецыялісты не прагназуюць істотнага падаражэння імпартнага абутку. Маўляў, змену коштаў заўважаць толькі пакупнікі танных замежных тавараў з нізкімі спажывецкімі якасцямі. І беларусы пачнуць ад яго адмаўляцца дзеля якаснага айчыннага абутку, спадзяюцца ў канцэрне “Беллегпрам”. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі