ТБМ хоча стварыць Усебеларускі камітэт дзеля навучання дзяцей па-беларуску
Пра гэта гаворыцца ў звароце, прынятым ў Мінску 29 красавіка на пасяджэнні кіраўніцтва ТБМ.
Сакратарыят Таварыства беларускай мовы прапаноўвае стварыць Усебеларускі бацькоўскі камітэт трох узроўняў з мэтай забеспячэння навучання дзяцей па-беларуску, паведамляе БелаПАН.
Спачатку маладыя бацькі аб'ядноўваюцца для выхавання сваіх дзяцей па-беларуску ў дзіцячых садках, потым — для навучання ў школе, а калі дзеці дойдуць да 10—11-га класаў, паўстане неабходнасць адкрыцця беларускамоўных плыняў і групаў у ВНУ.