Трэнера чэхаўскага "Віцязя" дыскваліфікавалі на два матчы
Такое рашэнне прыняў спартова-дысцыплінарны камітэт Кантынентальнай хакейнай лігі.
Нагодай стаў інцыдэнт, які адбыўся 6 лістапада на матчы паміж мінскім "Дынама" і падмаскоўным "Віцязем". Нагадаем, што на апошніх секундах гульні расійскія хакеісты зладзілі дзве бойкі. Абураныя заўзятары сталі кідаць на лёд і лаву запасных "Віцязя" пластыкавыя бутэлькі і запальнічкі. Тады ў справу ўмяшаўся і трэнер чэхаўцаў. Андрэй Назараў спрабаваў клюшкай стукнуць заўзятараў, якія сядзелі на трыбунах.
Як паведамляе "Спорт-Экспресс", за гэта галоўнага трэнера "Віцязя" і дыскваліфікавалі на два матчы.