Цэлую школу ў Барысаўскім раёне эвакуявалі з-за бомбы часоў вайны

Бомбу часоў Другой сусветнай вайны знайшоў жыхар вёскі Лошніца яшчэ 31 жніўня. Ён чамусьці перанёс знаходку ў будынак электрычнай падстанцыі ў вёску Чарневічы, але паведаміў пра гэта міліцыі толькі праз два дні. Паколькі школа знаходзіцца побач з падстанцыяй, усіх вучняў і настаўнікаў эвакуявалі. Снарад абясшкодзілі.

У той самы дзень аналагічнае здарэнне было зарэгістраванае ў Смалявічскім раёне. Старадаўнюю бомбу знайшлі ў полі ў часе ўборкі бульбы, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі