У 2012 годзе бюджэтныя месцы ў ВНУ скарачаць не будуць
Пра гэта 7 снежня на калегіі Міністэрства адукацыі паведаміў кіраўнік ведамства Сяргей Маскевіч.
Па яго словах, бюджэтныя месцы плануецца захаваць “практычна на ўзроўні 2011 года”. Кантрольныя лічбы прыёму павінны адпавядаць колькасці працоўных месцаў на рынку працы, якія выпускнікі патэнцыйна могуць заняць. У сувязі з гэтым колькасць бюджэтных месцаў на тых ці іншых спецыяльнасцях будзе толькі карэктавацца, паведамляе БЕЛТА.