У Баранавічах не дазволілі пікет "супраць рэпрэсіўных дзеянняў уладаў"

"Пікетаваннем я жадаў прыцягнуць увагу грамадскасці да рэпрэсій і незаконных дзеянняў уладаў па пераследзе дэмакратычных актывістаў у нашай краіне. Іх адвольна затрымліваюць, накладаюць штрафы, прысуджаюць да адміністрацыйных арыштаў і іншым пакаранням за іншадумства", — цытуе сп. Грыка інфармагенцтва БелаПАН.

Па словах актывіста, у адказе, які ён атрымаў з Баранавіцкага гарвыканкама, паведамляецца, што яго заява не адпавядае патрабаванням закона "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь". Але сам Грык лічыць, што выканаў усе неабходныя ўмовы, таму называе прычыну для адказа “надуманай”.

Фота: Intex-press.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі