У Беларусі могуць увесці каменданцкую гадзіну для дзяцей да 16 год

У адпаведнасці з дакументам, падлеткам да 14 год забаронена знаходзіцца ў грамадскіх месцах з 22.00 да 6.00. У падлеткаў да 16 год каменданцкая гадзіна будзе пачынацца крыху пазней, а 23.00. Знаходзіцца ўначы ў грамадскіх месцах можна будзе толькі з бацькамі ці асобамі, якія іх замяняюць.

Праўда, як паведаміў “Ежедневнику” прадстаўнік МУС Аляксандр Саракавік, калі закон пачне дзейнічаць, да парушальнікаў будуць ужываць індывідуальны падыход. Затрымліваць і караць не будуць тых падлеткаў, якія спазняюцца дадому з курсаў ці культурна-масавых мерапрыемстваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі