У Беларусі ўзрасла колькасць інтэрнацыянальных вяселляў

Пра гэта 13 снежня паведаміла загадчыца Мінскім гарадскім домам шлюбаў Надзея Равуцкая на паседжанні круглага стала ў Мінску. Часцей за ўсё міжнацыянальныя шлюбы заключаюцца з прадстаўнікамі Расіі, затым ідуць Італія, Нямеччына і Турцыя, інфармуе БелаПАН. Для прыкладу, толькі з расіянамі ў Мінску заключана сёлета 69 шлюбаў.

Увогуле геаграфія краінаў, з грамадзянамі якіх беларусы і беларускі ствараюць сем’і, вельмі шырокая. Тут ёсць і Украіна, і Ізраіль, і ЗША, і Іран, і Францыя. Часцей за ўсё такія шлюбы бяруць беларускія жанчыны. Але ж паболела і выпадкаў, калі мужчыны з беларускім пашпартам выбіраюць сабе жонак-замежніц.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі