У Беларусі з’явіцца натуральная чорная ікра
У бліжэйшыя гады ў краіне плануецца стварыць 11 спецыялізаваных індустрыяльных комплексаў для вырошчвання ласосевых і асятровых.
Як паведаміў газеце “Звязда” намеснік дырэктара па рэалізацыі рыбгаса "Сялец" Сяргей Стальмашук, ужо ў наступным годзе чорная ікра беларускай вытворчасці можа з’явіцца ў крамах. Матачнае пагалоўе каштоўнага віду рыб ужо створана ў некаторых рыбгасах.
Спецыялісты не сумняюцца ў тым, што такая ікра будзе таннейшай за імпартную і таму будзе карыстацца попытам. Пакуль жа ж у Беларусі робяць толькі імітацыю чорнай ікры.