У Берліне прайшла акцыя салідарнасці з Беларуссю
Нашы суайчыннікі, якія жывуць у Нямеччыне, а таксама неабыякавыя немцы сабраліся сёння ля Брандэнбургскай брамы.
Яны раздаюць мінакам улёткі з інфармацыяй пра сітуацыю ў Беларусі, у тым ліку, распавядаюць пра палітзняволеных. Акцыя прымеркаваная да гадавіны падзеяў 19 снежня на плошчы Незалежнасці ў Мінску.