У “Бітве экстрасэнсаў” не знайшлі прыкметаў рэкламы акультызму

Першапачаткова ён звяртаўся ў Камітэт дзяржкантролю і прапаноўваў забараніць “Бітву экстрасэнсаў” на тэлеканале “Лад”. На думку грамадскага актывіста, у гэтай перадачы ёсць кампаненты рэкламы акультызму. Аднак чыноўнікі ніякай крамолы ў гэтым не бачаць, бо ў праграме няма інфармацыі пра паслугі ўдзельнікаў шоу, а таксама іх кантактных дадзеных.

Андрэй Папоў таксама нагадаў, што група гомельскіх вернікаў звярталася да адміністрацыі тэлеканала “Лад” і прасіла зняць перадачу з эфіру. Пад зваротам падпісалася болей за 100 прадстаўнікоў розных канфесій, перадае БелаПАН. Адміністрацыя тэлеканалу на гэта адказала прыкладна наступнае: “Бітва экстрасэнсаў” — забаўляльная перадача, гэта гульня і трэба ставіцца да яе адпаведна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі