У Брэсце да Міжнароднага Дня абароны правоў дзяцей зладзілі выставу

Мастак Антон Тадорскі зрабіў выставу 5 карцін на 5 дзён "Астравецкая мадонна плюс". На карцінах дамінуюць агрэсіўныя і дэманічныя мутанты. У дзень дзіцяці мастак вырашыў нагадаць пра планы будаўніцтва АЭС ў Астраўцы. На галоўнай карціне выяўлена жанчына-пачвара з трыма яе мутантамі-дзяцьмі. 

"Я не адмысловец у ядзернай фізіцы, але насцярожвае несур’ёзнае стаўленне да плану пабудовы АЭС у Астраўцы. Нейкія гульні, гульні… Таму лічу  ў Дзень абароны правоў дзяцей актуальнай менавіта такую выставу-папярэджанне", - распавёў Антон Тадорскі.

Выстава праходзіць у рэдакцыі газеты "Брестский курьер”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі