У Брэсце прадставілі манаграфію пра Станіслава Аўгуста Панятоўскага
Кніга прысвечана жыццю і дзейнасці знакамітага ўраджэнца Брэстчыны, яскравай і супярэчлівай гістарычнай фігуры XVIII стагоддзя.
Манаграфія брэстаўчаніна Леаніда Несцярчука "Станіслаў Аўгуст Панятоўскі: Манарх, асветнік, мецэнат" з'яўляецца найбольш глыбокай працай пра апошняга караля польскага і вялікага князя літоўскага.
Для яе стварэння аўтар звярнуўся да шматлікіх рукапісных і друкаваных прац з архіваў і бібліятэк, у асноўным замежных: Масквы, Львова, Вільні, Парыжа, Лондана, Нью-Ёрка. Несцярчук адзначыў, што з найбольшымі цяжкасцямі сутыкнуўся пры пошуку матэрыялаў на радзіме. Так у замежжы ім было знойдзена 1064 крыніцы, у Беларусі — значна менш, сярод якіх у асноўным невялікія артыкулы.
Дарэчы, у асяроддзі гісторыкаў выданне ўжо па праву паспелі празваць "першай кнігай пра апошняга караля".