У Брэсце пройдзе міжнародны фестываль класічнай музыкі
Ён мае назву "Студзеньскія музычныя вечары".
Фестываль пройдзе з 9-га па 12-га студзеня. Як паведаміў БелаПАН начальнік упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Рыгор Бысюк, у ім прымуць удзел музыканты і вакалісты з 12 краін свету: Германіі, Грузіі, Кітая, Літвы, Малдовы, Нідэрландаў, Польшчы, Расіі, Украіны, Швейцарыі, Японіі і Беларусі.
Выступяць, у прыватнасці, саліст Вялікага тэатра Расіі Зураб Саткілава, лаўрэат міжнародных конкурсаў Данііл Брон (віяланчэль) з Швейцарыі, народны артыст Расіі, прафесар Захар Брон (скрыпка, Расія-Германія).
Упершыню на "Студзеньскія музычныя вечары" прыедзе музыка, чыё
імя занесена ў кнігу рэкордаў Гінеса – акардэаніст з Кіева Ігар Завадскі. Ён адзіны ў свеце ўладальнік трох вышэйшых прызоў міжнароднага конкурсу акардэаністаў "Залатая ліра".